Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сюрпры́з, ‑у, м.

Нечаканы падарунак. Прывязу табе .. сюрпрыз. Баранавых. // Разм. Нечаканае здарэнне; нечаканасць. Сюрпрыз неспадзяваны, А помніш столькі год: Падбілі партызаны Нямецкі самалёт. Гаўрусёў. [Сяргей:] — Манька! Паедзем да нас. Ты ж, помню, сябравала з Лідкай. Во будзе сюрпрыз!.. Давай! Ракітны.

сюрпры́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сюрпрызу; прызначаны для сюрпрызу. Сюрпрызная каробка цукерак.

сюррэалі́зм, ‑у, м.

Мадэрнісцкі кірунак у мастацкай культуры 20 ст., які абвясціў крыніцай мастацтва сферу падсвядомага (інстынкты, галюцынацыі, сны), а яго метадам — разрыў лагічных сувязей, замененых суб’ектыўнымі асацыяцыямі.

[Фр. surrealisme — звышрэалізм.]

сюррэалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік сюррэалізму.

сюррэалісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сюррэалізму, сюррэаліста. Сюррэалістычная манера пісьма.