Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

со́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Назва невялікай гары конусападобнай або круглаватай формы на Далёкім Усходзе, у Сібіры. Раніца была невясёлая. Над самымі вяршынямі сопак віселі шэрыя хмары. Бяганская.

2. Назва вулкана на Камчатцы і Курыльскіх астравах, гразевага вулкана на Каўказе. Ключаўская сопка.

со́пкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць соцкага. [Чмаруцька:] — Колькі разоў жонцы казаў, каб не давала мне гэтай жоўтай [бульбы], вады ў ёй задужа, сопкасці ані звання. Лынькоў. Людзі дачакаліся бульбы — вараць яе, цешацца ёю і хваляць за сопкасць. Пестрак.

со́пкі, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка разварваецца; рассыпісты. Ды і бульба трапіла смачная — сопкая, разварыстая. Якімовіч. / у перан. ужыв. На сопкім снезе людзі пратапталі сцежкі ля платоў. Пестрак.

со́плі, ‑яў; адз. сопля, ‑і, ж.

Разм. Слізь, выдзяленні з носа; смаркачы.

•••

Соплі распусціць — праявіць маладушша; пачаць ныць, хныкаць.

Соплі ўцерці (груб.) — тое, што і уцерці нос (гл. уцерці).

со́пуха, ‑і, ДМ ‑пусе, ж.

Абл.

1. Вусце печы і пад. Сопуха печы. □ Ціхон узяў клешчамі даўгаваты прэнт жалеза і сунуў яго ў сопуху горна. Сабаленка.

2. Сажа. Лахматыя камякі дыму кружацца між небам і зямлёю. Вось-вось — лезе сопуха ў ноздры, у рот, труціць чадам. Гартны.