слюда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Празрысты, слаісты мінерал, які прымяняецца ў тэхніцы. Параходы ў прыстанях-затонах Бралі нікель, золата, слюду. Шушкевіч. / у вобразным ужыв. Плыве, журчыць вада — Празрыстая слюда. Дзеружынскі.
слю́дзісты, ‑ая, ‑ае.
Які змяшчае ў сабе слюду, багаты на слюду. Слюдзістая парода. Слюдзістыя слапцы. // Які нагадвае сабой слюду. [Шчупак] ледзь жывы, хваравіта варушыць жабрамі, цяжка дыхае пляскатай пашчай і абыякава, глядзіць на белы свет слюдзістымі сваімі вочкамі. Вірня.
слюдзяны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да слюды, змяшчае ў сабе слюду. // Зроблены з слюды. Слюдзяны ізалятар. Слюдзяная пракладка. □ Слюдзяная покрыўка адбівала святло і перашкаджала бачыць карту. Самуйлёнак. // Звязаны са здабычай і апрацоўкай слюды. Слюдзяныя распрацоўкі.
2. Які нагадвае слюду, падобны на слюду (бляскам, колерам і пад.). Слюдзяныя вочы шчупака. □ За цёмнымі шыбамі, зацягнутымі слюдзянымі наплывамі лёду, глухі шоргат і шапаценне. Кудравец.