пруг, ‑а, м.
Падоўжная палоска па краі тканіны.
пру́гкасць, ‑і, ж.
1. Якасць і ўласцівасць пругкага. Марозік трошкі падбяліў платы на агародах, падаў пругкасць траве на ўзмежках і на выгане. Кулакоўскі.
2. Спец. Уласцівасць цела ўзнаўляць сваю першапачатковую форму і аб’ём пасля спынення дзеяння па яго якой‑н. сілы.
пру́гкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які хутка прымае першапачатковую форму пасля сціскання або згінання. Пругкі мяч. □ На пругкім луку, выгнутым з ляшчыны, яшчэ пяе ледзь чутна цеціва. А. Вольскі. Ледзь-ледзь пакалыхваючыся буйным калоссем на пругкіх сцяблах, застыгла зялёнае возера пшаніцы. Сіўцоў. // Які не паддаецца сцісканню, згінанню. Лёня памятае яго — гладкага здаравілу .. ў ботах-«дудках» з такімі пругкімі халявамі, што, не разуўшыся, казалі, у іх нельга было прысесці. Брыль. Тыя, хто прыехаў учора, распакаваўшы чамаданы, пазасцілалі падсіненымі, пругкімі ад крухмалу пр[осціна]мі свае ложкі. Шахавец.
2. Не друзлы, не вялы; крамяны, моцны. Пругкія мускулы. Пругкая скура. □ Гамыра адвязаў каня, пагладзіў па крутой і пругкай шыі рукою знатака. Колас.
3. Лёгкі, спружыністы (пра рухі). Пругкі крок. □ Сабака пругкім скокам.. памчаў па крутой, звілістай сцежцы. Самуйлёнак.
4. Які мае вялікую сілу ціску; моцны. Раздзеўшыся, [студэнты] пускалі ваду і, пакуль хапала духу, мыліся і прытанцоўвалі пад ледзяным пругкім струменем, які сек цела. Карпаў. [Палянцаў] туліўся ад халоднага пругкага ветру і часта хапаўся за свой капялюш, каб яго не сарвала. Ракітны.
пругло́, ‑а, н.
Абл. Калодзежны журавель. На двары высока падымаецца калодзежнае пругло. Скрыган.
прудані́зм, ‑у, м.
Гіст. Дробнабуржуазная сацыялістычная плынь другой паловы 19 ст., накіраваная супраць рэвалюцыйнага рабочага руху, за ўтапічнае зліццё пралетарыяту і буржуазіі ў адзін клас.
[Ад імя П. Ж. Прудона (Proudhon, 1809–1865), заснавальніка гэтага вучэння.]
прудані́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Прыхільнік пруданізму.
прудані́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пруданізму і пруданіста, уласцівы ім. Пруданісцкая тэорыя.
пруне́левы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з прунелі. Прунелевыя туфлі.
пруне́ль, ‑і, ж.
Тонкая моцная тканіна, якая ідзе на верх для абутку, на абіўку мэблі.
[Фр. prunelle.]