прабава́цца, ‑буецца і про́бавацца, ‑буецца; незак.
Зал. да прабаваць (у 1 знач.).
прабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе і про́баваць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак.
1. што. Правяраць стан або якасць чаго‑н. [Кампазітар] прабуе інструмент моцнымі і чулымі пальцамі. Бядуля. Да самага вечара ён цацкаўся з .. [гармонікам] — разглядаў, прабаваў галасы. Чорны. Там, у нізіне, прабуе голас кулік. Навуменка.
2. з інф. Рабіць спробу чаго‑н. Але .. [Жэнька] яшчэ не ўмее жаць, — раз прабавала ды палец абрэзала — яшчэ знак ёсць. Крапіва. Андрэй прабаваў перавесці гаворку на іншае. Чарнышэвіч. Дзяўчаты звіняць смехам, а хлопцы пробуюць спяваць. Чорны.
про́ба, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прабаваць, пробаваць (у 1 знач.).
2. Невялікая частка чаго‑н., узятая для праверкі, вызначэння якасці. Узяць пробу. □ Захапіўшы з сабой кірку, компас, ручны бур для даследавання выхадаў нафты, скрынку для проб розных парод і, вядома, карту Гаўрынава, падарожнікі выйшлі з двара. Гамолка. Пасля кожнай варкі ў лабараторыю ідзе проба. Прадукцыю правяраюць на ўтрыманне цукру, тлушчу, сухіх рэчываў. «Беларусь».
3. Колькасць вагавых частак высакароднага металу, якая змяшчаецца ў пэўнай колькасці вагавых долей сплаву, а таксама кляймо, якое абазначае гэту колькасць, на вырабах з высакароднага металу. Вызначыць пробу плаціны. Золата 958 пробы.
4. Выпрабаванне. Проба агнём.
•••
Высокай (вышэйшай) пробы — вельмі высокай якасці, кваліфікацыі і г. д.
На пробу (узяць, даць) — для праверкі, ацэнкі і г. д.
Нізкай пробы — вельмі нізкай якасці, уласцівасці і г. д.
Проба пяра — пра першы літаратурны твор. Да гэтага часу [вучобы ў Койданаўскім вучылішчы] адносіцца і мая першая проба пяра. Крапіва.
про́башч, ‑а, м.
Ксёндз, які стаіць на чале парафіі. Ксяндза-пробашча віншуюць: яго прамова — шэдэўр красамоўства. Колас. Адзінае, што заслугоўвае ўвагі, — гэта касцёл і плебанія, у якой жыве пробашч Аўгусцін. Бажко.
[Польск. proboszcz.]
про́бель, ‑і, ж.
Белы прасвет, белы адліў у афарбоўцы.
про́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
1. Назва аднаго з відаў электрычных засцерагальнікаў. Перапаліць пробкі.
2. перан. Вялікая колькасць каго‑, чаго‑н., якая перашкаджае руху, цячэнню; затор. На пераправе ўтварылася пробка. Дзесяткі машын, танкаў; фурманак збіліся ў кучу ля берага. Хомчанка. Кожны імкнуўся хутчэй прабрацца, стварылася пробка, узмацніліся крыкі. Маўр.
про́бліск, ‑у, м.
1. Бляск або святло, якое раптоўна з’явілася сярод цемры. Ні пробліску ў цёмным небе, ні зоркі. Краўчанка.
2. перан. Кароткачасовае, слабае праяўленне чаго‑н. (пачуцця, свядомасці і пад.). Пробліск надзеі. Пробліскі радасці. □ І зноў Марына не ўбачыла ніводнага пробліску спагады на тварах .. ворагаў. Шарахоўскі.
про́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Прыгатаваны або ўзяты на пробу (у 1 знач.), прызначаны для праверкі. Пробная партыя гавару. Пробныя духі. // Які служыць, робіцца для праверкі, пробы. — Колькі спатрэбіцца часу на падрыхтоўку новых фрэз?.. — Першыя пробныя можна зрабіць хутка. Кулакоўскі. З экспедыцыяй .. [Аляксей Іванавіч] паехаў і сам, каб наглядаць за бурэннем пробных шчылін. Шахавец.
2. Які мае пробу (у 3 знач.). Пробнае золата.
•••
Пробны камень гл. камень.
Пробны шар гл. шар.