Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мо́шаст, ‑у, М ‑сце, м.

Уст. Крэп, аксаміт.

[Літ. mâšastas, ад назвы горада Дамаска.]

мо́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Маленькае двухкрылае насякомае. У вершалінах дрэў звінелі мошкі. Самуйлёнак.

мо́шчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад масціць.

2. у знач. прым. Які мае маставую, замошчаны. Мошчаная вуліца.

мо́шчы, ‑аў.

1. Высахлыя астанкі людзей, якія лічацца царквою святымі.

2. перан. Пра вельмі худога, знясіленага чалавека.

•••

Жывыя мошчы — тое, што і мошчы (у 2 знач.).