Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мона... (а таксама мана...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «адно», «адзіна», напрыклад: монатэізм, монакультура.

[Ад грэч. mónos — адзін.]

монакрышта́ль, ‑я, м.

Спец. Адзіночны крышталь.

[Ад грэч. mónos — адзін і слова крышталь.]

монакульту́ра, ‑ы, ж.

Спец. Вырошчванне на працягу многіх гадоў адной і той жа сельскагаспадарчай культуры на адным і тым жа ўчастку.

[Ад грэч. mónos — адзін і слова культура.]

монакульту́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да монакультуры.

монаметалі́зм, ‑у, м.

Спец. Грашовая сістэма, пры якой у аснову грашовага абарачэння пакладзены адзін валютны метал (золата або серабро).

[Ад грэч. mónos — адзін і лац. metallum — метал.]

монаметалі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да монаметалізму.

монатэі́зм, ‑у, м.

Рэлігійная вера, заснаваная на пакланенні адзінаму богу; адзінабожжа; проціл. політэізм.

[Ад грэч. mónos — адзін і theos — бог.]

монатэі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік монатэізму.

монатэісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да монатэізму.

монахраматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Не змешаны; аднаколерны (пра святло).