Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ло́кан, ‑а, м.

Кучаравая ці завітая пасма валасоў. Ліда падымае галаву, адкідае з ілба цёмныя локаны. Колас.

ло́каць, ‑кця; мн. локці, ‑цяў; м.

1. Месца згібу рукі, дзе злучаецца плечавая косць з касцямі перадплечча. Глыбока ўздыхнуўшы, Чарнавус .. паставіў на калені локці і апусціў на далоні сваю жорсткую бараду. Кулакоўскі. Хвіліну .. [Максім і Васіль] ішлі моўчкі, датыкаючыся адзін аднаго локцямі. Шамякін. // Частка рукава, якая аблягае гэта месца. Падраны локаць.

2. Старадаўняй мера даўжыні, роўная прыблізна 0,5 метра.

•••

Кусаць (сабе) локці гл. кусаць.

Пачуццё локця гл. пачуццё.

ло́кцевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да локця (у 1 знач.). Локцевы сустаў. Локцевы згіб. Локцевая косць.

ло́кшына, ‑ы, ж.

Выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе тонкіх высушаных палосак цеста. // Страва, прыгатаваная з такога вырабу.

ло́кшынавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да локшыны. Локшынавае цеста.