локаць, ‑кця; мн. локці, ‑цяў; м.

1. Месца згібу рукі, дзе злучаецца плечавая косць з касцямі перадплечча. Глыбока ўздыхнуўшы, Чарнавус .. паставіў на калені локці і апусціў на далоні сваю жорсткую бараду. Кулакоўскі. Хвіліну .. [Максім і Васіль] ішлі моўчкі, датыкаючыся адзін аднаго локцямі. Шамякін. // Частка рукава, якая аблягае гэта месца. Падраны локаць.

2. Старадаўняй мера даўжыні, роўная прыблізна 0,5 метра.

•••

Кусаць (сабе) локці гл. кусаць.

Пачуццё локця гл. пачуццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)