Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ло́дар, ‑а, м.

Разм. неадабр. Той, хто не хоча працаваць; гультай.

ло́дарнічанне, ‑я, н.

Разм. неадабр. Дзеянне паводле знач. дзеясл. лодарнічаць.

ло́дарнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. неадабр. Ухіляцца ад працы; гультайнічаць.

ло́дачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да лодка (у 1 знач.).

2. звычайна мн. (ло́дачкі, ‑чак). Род адкрытых жаночых туфляў без раменьчыкаў і шнуркоў. Не адпускаючы рукі Сяргея, .. [Ліна], як матылёк, пырхала каля яго ў чаканні новага танца, ад нецярплівасці прытупвала сваімі новенькімі лодачкамі. Хомчанка.

ло́дачнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца перавозкай на лодцы.

ло́дачніца, ‑ы, ж.

Жан. да лодачнік.

ло́дачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лодкі, прызначаны для яе. Лодачная станцыя.

ло́джыя, ‑і, ж.

Памяшканне, у якім замест вонкавай сцяны — адкрытая каланада ці арка. // Адкрытая з фасаднага боку будынка ніша з балконам. [Барушка:] — Гэта лоджыі, Алачка. Чарговая ідэя твайго бацькі. Яны павінны упрыгожваць ансамбль. Карпаў.

[Іт. loggia.]

ло́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Невялікае судна для плавання па вадзе. Парусная лодка. Маторная лодка. □ Лабановіч шпарка накіраваўся ў сяло, каб узяць лодку і плысці да Янкі. Колас.

2. Назва некаторых відаў невялікіх ваенных суднаў. Кананерская лодка. Падводная лодка.