ло́на, ‑а, н.
1. Уст. Грудзі ці чэрава як сімвал мацярынства, пяшчоты, ласкі.
2. перан. Паверхня ці нетры вады, зямлі. Човен борзда і роўна слізгаціць па шырокаму лону спакойнай Прыпяці. Колас. А над рэчкаю, Над крыніцаю Хутары стаяць, Ўсміхаюцца, Вачмі-зорамі, Зараніцамі, светла-чыстымі, Прамяністымі У лона сініх вод Углядаюцца. Трус.
•••
На лоне прыроды — на адкрытым паветры, сярод прыроды.
ло́нжа, ‑ы, ж.
1. Доўгі повад, які ўжываецца ў манежы пры выездцы коней; корда.
2. Спец. Вяроўка, якая прымацоўваецца да пояса гімнаста, акрабата пры выкананні асабліва складаных і небяспечных нумароў для засцярогі ад падзення.
[Фр. longe.]
ло́нны, ‑ая, ‑ае.
У выразах: лонны бугарок гл. бугарок (у 2 знач.); лоннае зрашчэнне гл. зрашчэнне.