кліва́ж, ‑у,
Сістэма лінейных трэшчын у горнай пародзе, якія ўзнікаюць пад уплывам ціску і надаюць гэтай пародзе здольнасць расшчапляцца на тонкія пласціны незалежна ад яе слаістасці.
[Фр. clivage — расслаенне.]
кліва́ж, ‑у,
Сістэма лінейных трэшчын у горнай пародзе, якія ўзнікаюць пад уплывам ціску і надаюць гэтай пародзе здольнасць расшчапляцца на тонкія пласціны незалежна ад яе слаістасці.
[Фр. clivage — расслаенне.]
клі́вер, ‑а,
Трохвугольны косы парусу пярэдняй частцы судна.
[Гал. kluiver.]
кліе́нт, ‑а,
1. Непаўнапраўны грамадзянін у Старажытным Рыме, які залежаў у прававых адносінах ад свайго апекуна.
2. Той, хто карыстаецца паслугамі адваката, натарыуса, крэдытнай установы і пад.
3. Пастаянны наведвальнік, пакупнік або заказчык.
[Лац. cliens, clientis.]
кліе́нтка, ‑і,
кліенту́ра, ‑ы,
Кліенты.
кліенту́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кліентуры.
кліе́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кліента, кліентаў.
клі́зма, ‑ы,
1. Увядзенне якой‑н. вадкасці ў прамую кішку з мэтай лячэння або дыягностыкі.
2. Прыбор для ўвядзення вадкасці ў прамую кішку.
[Грэч. klysma — прамыванне.]
клік, ‑у,
1.
2. Крык некаторых дзікіх птушак.
клі́ка, ‑і,
Група людзей, якія імкнуцца любымі сродкамі дасягнуць якіх‑н. карыслівых мэт; банда, шайка.
[Ад фр. clique — шайка, банда.]