кліе́нт, ‑а,
1. Непаўнапраўны грамадзянін у Старажытным Рыме, які залежаў у прававых адносінах ад свайго апекуна.
2. Той, хто карыстаецца паслугамі адваката, натарыуса, крэдытнай установы і пад.
3. Пастаянны наведвальнік, пакупнік або заказчык.
[Лац. cliens, clientis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)