до́ўбня, ‑і і даўбня́, ‑і, ж.
1. Вялікая палка з патаўшчэннем на канцы (для ўбівання чаго‑н., забою жывёлы і пад.). Машэка доўбняй замахнуцца яшчэ на некага спяшыць... Купала. Яшчэ парася ў чэраве, а доўбня ўжо гатова. З нар.
2. перан. Пагард. Пра няцямкага, дурнога чалавека.
доўг, ‑у, М доўгу і даўгу, м.
1. Тое, што і абавязак. Грамадзянскі доўг. □ Верныя даўгу свайму, Сябры, ідучы на заданне, Здубелыя рукі яму [кастру] Працягвалі на развітанне. Кляўко. — Перадай, Як нашыя спытаюць, Скажы ім — доўг байца Я выканаў, хай знаюць, Як трэба, да канца. Куляшоў.
2. мн. даўгі, ‑оў. Тое, што ўзята ў пазыку, пазычана (пераважна грошы). Вярнуць доўг. Вялікі доўг. Разлічыцца з даўгамі.
3. мн. даўгі, ‑оў. Запазычанасць па абавязковых плацяжах. Даўгі па падатку.
•••
Аддаць свой (апошні) доўг гл. аддаць.
Залезці (улезці) у даўгі (у доўг) гл. залезці.
Не вылазіць з даўгоў гл. вылазіць.
Не застацца ў даўгу гл. застацца.
У даўгах па вушы — мець многа даўгоў.
У даўгу перад кім — быць абавязаным каму‑н.
У доўг — з умовай звароту.
до́ўга,
Прысл. да доўгі (у 2 знач.). Доўга думаць.
•••
Ці доўга, ці коратка (нар.-паэт.) — праз некаторы час, невядома колькі часу. Ці доўга .. [Іван] спаў, ці коратка, аж прыбягае ваўчыха. Якімовіч.
доўга... (а таксама даўга...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: а) слову «доўгі» (у 1 знач.), напрыклад: доўгавалосы, доўгабароды; б) слову «працяглы» (у часе), напрыклад: доўгатэрміновы, доўгачасовы.
доўгабаро́ды, ‑ая, ‑ае.
З доўгай барадой. Доўгабароды дзед.
доўгавалакні́сты, ‑ая, ‑ае.
З доўгімі валокнамі. Доўгавалакністы лён.
доўгавало́сы, ‑ая, ‑ае.
З доўгімі валасамі. — Аднойчы заходзіць у цырульню поп і садзіцца да мяне. Самы сапраўдны доўгавалосы бацюшка з барадой. Чыгрынаў.
доўгагало́васць, ‑і, ж.
Тое, што і даліхацэфалія.
доўгагало́вы, ‑ая, ‑ае.
1. З доўгай галавой.
2. у знач. наз. доўгагало́вы, ‑ага, м. Тое, што і даліхацэфал.
доўгажыха́р, ‑а, м.
Чалавек, які пражыў дзевяноста і больш гадоў.