Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

до́йка, ‑і, ДМ дойцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. даіць.

до́йлід, ‑а, М ‑дзе, м.

Спецыяліст у галіне дойлідства; архітэктар. Шчодрая думка беларускіх дойлідаў рассыпала па нашай зямлі шматлікія помнікі багатай культуры, якія сваёю мастацкаю вартасцю і нацыянальным характарам архітэктуры стаяць у шэрагу лепшых гістарычных помнікаў свету. «Полымя».

до́йлідны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дойлідства.

до́йлідства, ‑а, н.

Тое, што і архітэктура. Маглі б мы палюбавацца і выдатным помнікам старажытнага дойлідства — велічным замкам у Міры, пабудаваным у XVI стагоддзі. В. Вольскі. Рыльскі манастыр — выдатны помнік балгарскага дойлідства і жывапісу. «Маладосць».

до́йна, ‑ы, ж.

Народная лірычная песня румын і малдаван. Мне зноў на сэрцы неспакойна, яно да вас ляціць, сябры, ледзь толькі я пачую дойну, што вы спявалі на Днястры. А. Вольскі.

[Рум. doină.]

до́йны, ‑ая, ‑ае.

Які доіцца, дае малако. Дойная каза. Дойны статак.

•••

Дойная карова гл. карова.