Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

до́пінг, ‑у, м.

1. Узбуджальныя сродкі, якія пры ўвядзенні ў арганізм стымулююць фізічную і нервовую дзейнасць.

2. перан. Пра ўсё, што стымулюе творчую актыўнасць, павышае працаздольнасць.

[Англ. dope — даваць наркотык.]

до́пінгавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да допінгу.

до́піс, ‑у, м.

Паведамленне пра што‑н., заметкі, дасланыя ў газету ці часопіс. Юнкораўскія допісы. □ Пісаў .. [Заранік] у газету мала — паслаў два аператыўныя допісы і нарыс пра брыгаду Лясовіча. Хадкевіч.

до́пуск, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. дапусціць (у 1 знач.); дазвол на доступ куды‑н., да каго‑, чаго‑н. Допуск да хворага. Допуск да экзаменаў. Допуск да сакрэтных дакументаў.

2. Дапушчальнае тэхнічнымі нормамі адхіленне ад устаноўленага размеру пры вырабе чаго‑н. Зменшыць допускі.

до́пыт, ‑у, М ‑пыце, м.

Апытанне падследнага, сведкі і пад. для высвятлення чаго‑н., атрымання патрэбных звестак аб кім‑, чым‑н. Выклікаць на допыт. □ Допыт вёў Гнядкоў і рабіў гэта паважна, па ўсіх правілах. Шамякін. Немцы і пасаджаныя ў вёску паліцаі цягалі на допыт жонку Міхала і яго суседзяў. Васілевіч. // Разм. Настойлівае падрабязнае распытванне. Тут, вядома, пачаліся допыты: як і што, дзе быў, чаму загуляўся так позна? Няхай.