вон,
1. прысл. Прэч, на двор. Выгнаць з хаты вон.
2. выкл. Ужываецца ў значэнні загаду выйсці. Вон адсюль! — Вон, каб мае вочы вас не бачылі!.. Ракітны.
•••
Вон з вачэй — прэч.
Дух вон з каго гл. дух.
(Хоць) душа вон гл. душа.
З рук вон — а) дрэнны; вельмі дрэнны. Ледзь Морж прыпоўз назад і — плюх! — у мора. Адлежваўся, бядак, нямала дзён. Каханне атрымалася — з рук вон. Корбан; б) вельмі, надта. Абстаноўка, шчыра кажучы, з рук вон дрэнная. Дзенісевіч.
во́нкава, прысл.
Знешне, звонку; на выгляд. Раман Дзянісавіч маўчаў, твар яго здаваўся вонкава спакойным, .. і толькі, калі наліваў чай у сподак, шклянка дробна зазвінела. Хадкевіч.
во́нкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Знешні, знадворны. Вонкавы выгляд. Вонкавая паверхня. □ [Васіля і Галю] радніла не толькі вонкавае падабенства, але і характары. Няхай. Аглядчыкі пойдуць паўз вагоны; яны будуць аглядаць вонкавыя часткі, а ён.. павінен старанна агледзець тое, што схавана ад вока. Васілёнак.
2. перан. Паказны, напускны; не глыбокі, павярхоўны. Пафас гэтых.. вершаў вонкавы, імітацыйны, у ім няма глыбіні. Бярозкін.
во́нкі, прысл.
Разм. У знадворны, вонкавы бок; на паверхні, звонку. Маладосць яшчэ біла ў.. [Васіліне] крыніцай і вырывалася вонкі, звяртаючы на сябе ўвагу. Хадкевіч. А неўзабаве здарылася яшчэ горшае: ураз страцілі энергію батарэі ўсіх робатаў, якія знаходзіліся вонкі. Шыцік.