во́севы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да восі. Восевы шарнір. // Які з’яўляецца воссю. Восевая лінія.
во́сем, васьмі, Т васьмю, ліч. кольк.
Лік і лічба 8. Да васьмі дадаць два. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 8. Восем рублёў. Восем працэнтаў.
во́семдзесят, васьмідзесяці, Т васьмюдзесяццю, ліч. кольк.
Лік і лічба 80. Восемдзесят дзеліцца на чатыры. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 80. Восемдзесят чалавек.
восемсо́т, васьмісот, Т васьмюстамі, ліч. кольк.
Лік і лічба 800. Да васьмісот дадаць дзвесце. Напісаць 800. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 800. Восемсот кіламетраў.
во́сенню, прысл.
У асенні час. У лесе ежы восенню было багата, Таму і растаўсцець Мядзведзь не ў меру змог. Корбан.
во́сень, ‑і, ж.
Пара года паміж летам і зімою. Позняя восень. □ Восень ткала ўжо красёнцы Мяккай чырвані ў лістах, Восень спеў вяла бясконцы, З ветрам ходзячы ў кустах. Колас.
•••
Залатая восень — асенняя пара, калі лісце жаўцее яркімі адценнямі.
во́сеньскі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і асенні. Была густая цёмная восеньская ноч. Скрыган. Бабка Наста гаварыла доўга і многа,.. гутарка лілася безупынным зацяжным восеньскім дожджыкам. Колас.
во́сілка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Абл. Дужка вядра, чайніка, бітона і пад. [Міша] адышоўся на некалькі крокаў ад прылаўка і спыніўся, трымаючы на гэты раз бітончык за восілку. Пальчэўскі.
воск, ‑у, м.
Мяккае пластычнае рэчыва, якое выпрацоўваюць пчолы для будовы сотаў. Пчаліны воск.