вой, выкл.
Выказвае пачуццё болю, страху, трывогі, здзіўлення, захаплення, радасці. [Дзяўчаты:] — Вой, хутчэй, хутчэй, Танечка, уцякайма адсюль! Машара. Не трэба было слухаць.. [Сярожку]. Вой, не трэба было!.. Васілёнак. [Базыліха:] — Вой, якая ж ты шчаслівая, Тэкля! Краўчанка.
во́йканне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. войкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
во́йкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Вымаўляць, выкрыкваць «вой», выказваючы пачуццё болю, жалю, прыкрасці, здзіўлення. Хворы ледзь чутна войкае. □ Аленка Макарчук складала рукі на грудзях і ад здзіўлення ціхенька войкала. Курто.
во́йкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да войкаць.
во́йска, ‑а, н.
Узброеныя сілы дзяржавы або частка іх; армія. Рэгулярнае войска. Тэрытарыяльнае войска. Сухапутныя войскі. □ [Маці:] — Смела йдзі, сынок, у войска, Барані ты волю. Чарот.
•••
Кадравае войска — пастаяннае рэгулярнае войска, якое ў мірны час мае няпоўны састаў афіцэраў і сержантаў (кадраў) для падрыхтоўкі штогодніх прызываў радавых.
войт, ‑а, М войце, м.
1. У сярэдневяковай Польшчы, Украіне, Беларусі — начальнік гарадскога пасялення. Горадам кіруе прызначаны князем войт. Шынклер. Уцякаў ад пана, а папаў на войта. Прыказка.
2. Старшыня сельскай абшчыны ў Польшчы да 1950 г. Пан Крулеўскі назначаецца павятовым камісарам, войтаў па валасцях ставяць. Колас. [Антось] у гміннай радзе сядзіць на чацвёртым месцы пасля войта. Бажко.
[Польск. wójt.]
во́йтаўна, ‑ы, ж.
1. Дачка войта.
2. Гераіня беларускіх народных песень-балад. Войтаўна гіне не на полі бою, а пры спробе пераплысці з войскам сіняе мора. Ліс.
во́йтаўства, ‑а, н.
Гіст.
1. Пасада войта, а таксама праца, звязаная з выкананнем абавязкаў войта. Бусыга разважаў сам з сабою аб сваім войтаўстве, — яно было забяспечана яму панам Крулеўскім. Колас.
2. Адміністрацыйная адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім і ў Польшчы ў 15–18 стст.