во́піс, ‑у, м.
1. Спіс рэчаў, папер і пад., складзены для ўліку. Інвентарны, архіўны вопіс. Вопіс спраў.
2. Дзеянне паводле дзеясл. апісваць — апісаць (у 3 знач.).
во́плескі, ‑аў; адз. няма.
Апладысменты ў знак прывітання, адабрэння, удзячнасці. Калі слова было дадзена Малашкіну, зала прывітала яго воплескамі. Пестрак. Прамова скончана. У зале Выбух воплескаў, як шквал. А. Александровіч.
во́прамеццю, прысл.
Разм. Імгненна, стрымгалоў. Праімчацца вопрамеццю. □ Раптам самалёт з непамернай вышыні вопрамеццю пачаў падаць на зямлю. Чарот. Вопрамеццю .. [Яўген] кінуўся на вуліцу, і яму стала страшна. Сабаленка.
во́пратка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Верхняе адзенне. Цёплая вопратка. Будзённая вопратка. □ Людзі крыху розніліся вопраткай. Тут трапляліся чорныя форменкі чыгуначнікаў, прамазучаныя шапкі дэпоўцаў. Лынькоў. // перан. Покрыва чаго‑н. Белая зімовая вопратка зямлі падралася перш за ўсё на ўзгорках. Крапіва.
во́пыт, ‑у, М ‑пыце, м.
1. Сукупнасць практычна набытых навыкаў, ведаў. Вытворчы перадавы вопыт. Абмен вопытам. □ [Яўген:] — Папрацуеш, набярэшся вопыту, лягчэй будзе і вучыцца потым. Карпаў. Можна было спрачацца, даказваць. Але ў Булая быў вопыт, а ў Алеся толькі ўпэўненасць, якая пакуль што грунтавалася на адной інтуіцыі. Шыцік. // Тое, што было зведана на практыцы, у жыцці, з чым даводзілася сустракацца. Ведаць з уласнага вопыту. □ Вопыт рэвалюцыйнага руху апошніх гадоў наглядна паказаў: калі ўзнікае рэальная пагроза панаванню манапалістычнага капіталу і яго палітычных стаўленікаў, імперыялізм ідзе на ўсё, адкідваючы ўсякую бачнасць якой бы там ні было дэмакратыі. Брэжнеў.
2. У матэрыялістычнай філасофіі — сукупнасць пачуццёвых успрыманняў, набытых у працэсе ўзаемадзеяння з навакольным асяроддзем. Яны [махісты] упадаюць у сапраўдны містыцызм, дапускаючы нешта тагасветнае, якое стаіць за межамі «вопыту» і пазнання. Ленін.
во́пытны, ‑ая, ‑ае.
Які мае вопыт работы ў якой‑н. галіне. Вопытныя кадры. Вопытны праваднік. Вопытны шафёр. // З багатым жыццёвым вопытам; з пэўнымі навыкамі. Бывае, што прадбачанні нават вопытных людзей аказваюцца памылковымі. Ермаловіч. Наперадзе бег.. [леснікоў] неразлучны спадарожнік, — разумны і вопытны сабака. Шчарбатаў. // Спрактыкаваны, натрэніраваны (пра зрок, слых). Вопытнае вока.