войска, ‑а, н.

Узброеныя сілы дзяржавы або частка іх; армія. Рэгулярнае войска. Тэрытарыяльнае войска. Сухапутныя войскі. ▪ [Маці:] — Смела йдзі, сынок, у войска, Барані ты волю. Чарот.

•••

Кадравае войска — пастаяннае рэгулярнае войска, якое ў мірны час мае няпоўны састаў афіцэраў і сержантаў (кадраў) для падрыхтоўкі штогодніх прызываў радавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)