вонкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Знешні, знадворны. Вонкавы выгляд. Вонкавая паверхня. ▪ [Васіля і Галю] радніла не толькі вонкавае падабенства, але і характары. Няхай. Аглядчыкі пойдуць паўз вагоны; яны будуць аглядаць вонкавыя часткі, а ён.. павінен старанна агледзець тое, што схавана ад вока. Васілёнак.

2. перан. Паказны, напускны; не глыбокі, павярхоўны. Пафас гэтых.. вершаў вонкавы, імітацыйны, у ім няма глыбіні. Бярозкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)