Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спіць, сап’ю, сап’еш, сап’е; сап’ем, сап’яце; зак.

Разм.

1. што. Адпіць верхнюю частку чаго‑н. або з паверхні чаго‑н. Спіць вяршкі.

2. Выпіць. Нашыя Базылі што не з’елі, то спілі. Прымаўка.

спіч, ‑а, м.

Кароткая прывітальная застольная прамова. Сказаць спіч.

[Англ. speech.]

спіча́к, ‑а, м.

1. Верхняя завостраная частка чаго‑н. Абгніла абалонь, і толькі смаловы стрыжанок вострым спічаком кранаўся зямлі. Кірэйчык. Ярка-бронзавае сонца тырчала на спічаку яліны. Лобан.

2. Вузкая высокая надбудова пірамідальнай або канічнай формы на будынку; шпіль. Як толькі на аэрадроме прызямліўся самалёт і я ўбачыў спічак старой каплічкі, .. у мяне тарганулася сэрца. Скрыган.

3. Тое, што і спіца (у 3 знач.). Узняўся з лаўкі гаспадар, утыркнуў спічак у высокую лапцеву пяту і стаў. Галавач.

спіча́сты, ‑ая, ‑ае.

З вострым верхам або канцом. У зеляніне садоў выдзяляюцца белыя сцены мазанак, з-за высокіх спічастых таполяў выглядае двухпавярховая чырвоная мураванка. С. Александровіч. Вось ён [герой] — на вуліцах Вільні, і я ўжо бачу старыя камяніцы са спічастымі гатычнымі дахамі, званіцы, масіўныя вастрабрамскія парталы. Арочка. На галаве спічастая шапка-будзёнаўка з вялікай чырвонай зоркай. П. Ткачоў.