Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спры́нклерны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да спрынклера.

спрынт, ‑у, М ‑нце, м.

Бег, плаванне і пад. на кароткую дыстанцыю.

[Англ. sprint.]

спры́нтэр, ‑а, м.

Сцартсмен — спецыяліст па спрынту.

[Англ. sprinter.]

спры́нтэрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да спрынтэра; звязаны са спрынтам.

•••

Спрынтэрскі бег гл. бег.

спрынцава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. спрынцаваць.

спрынцава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад спрынцаваць.

спрынцава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑чуецца; незак.

1. Рабіць сабе спрынцаванне.

2. Зал. да спрынцаваць.

спрынцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак., што.

Прамываць якую‑н. поласць, рану і пад. струменем вады або лякарства пад ціскам.

спрынцо́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для спрынцавання.

спрынцо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы; Р мн. ‑цовак; ж.

Прыстасаванне, пры дапамозе якога робіцца спрынцаванне.