со́пкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць соцкага. [Чмаруцька:] — Колькі разоў жонцы казаў, каб не давала мне гэтай жоўтай [бульбы], вады ў ёй задужа, сопкасці ані звання. Лынькоў. Людзі дачакаліся бульбы — вараць яе, цешацца ёю і хваляць за сопкасць. Пестрак.
со́пкі, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка разварваецца; рассыпісты. Ды і бульба трапіла смачная — сопкая, разварыстая. Якімовіч. / у перан. ужыв. На сопкім снезе людзі пратапталі сцежкі ля платоў. Пестрак.
со́плі, ‑яў; адз. сопля, ‑і, ж.
Разм. Слізь, выдзяленні з носа; смаркачы.
•••
Соплі распусціць — праявіць маладушша; пачаць ныць, хныкаць.
Соплі ўцерці (груб.) — тое, што і уцерці нос (гл. уцерці).
со́пуха, ‑і, ДМ ‑пусе, ж.
Абл.
1. Вусце печы і пад. Сопуха печы. □ Ціхон узяў клешчамі даўгаваты прэнт жалеза і сунуў яго ў сопуху горна. Сабаленка.
2. Сажа. Лахматыя камякі дыму кружацца між небам і зямлёю. Вось-вось — лезе сопуха ў ноздры, у рот, труціць чадам. Гартны.
со́рак, сарака, ліч. кольк.
Лік і лічба 40. Да сарака дадаць пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 40. Гаспадар хаты быў чалавек год пад сорак. Чорны. Зараз у сталоўцы магло свабодна абедаць чалавек сорак. Колас.
•••
Нагаварыць сорак бочак арыштантаў гл. пагаварыць.
со́рам, ‑у, м.
1. Пачуццё моцнай збянтэжанасці, хвалявання ад усведамлення непрыгожасці свайго ўчынку. Сеня пачырванеў ад няёмкасці і сораму і стаў у чаргу за старэнькай бабуляй. Пальчэўскі. Сумненні апошніх дзён нахлынулі на Максіма Сцяпанавіча, і да сораму прымяшалася крыўда на сябе. Карпаў. // Пачуццё збянтэжанасці, няёмкасці.
2. Разм. Ганьба. Як у бубен, пра сорам мой біла сяло. Куляшоў. — Ведаеце, — гаварыла Антаніна Мікалаеўна, — я не хацела рабіць сораму перад усімі. Скрыпка.
3. у знач. вык., часцей з інф. Сорамна. Сяк-так дзядзька плечы й грудзі Папалам памые з горам, Але далей кажа, — будзе, — Раздзявацца, бачыш, сорам. Крапіва. Сорам не ведаць сваёй мясцовасці. Якімовіч.
4. Сарамяжлівасць. Аленка зачырванелася ад сораму і вочы ўніз апусціла. Колас.
5. Разм. Знешнія палавыя органы. Сорам [Міхась] схаваў поламі перад чужым чалавекам. Баранавых.
•••
Згарэць ад сораму гл. згарэць.
со́рамна, прысл.
1. Брыдка, няёмка. Не бядуй, мая старая, Сёння сорамна ліць слёзы. Тарас. — Сорамна адракацца ад старых сяброў, Крон. Шыцік.
2. безас. у знач. вык., звычайна каму. Пра пачуццё сораму, што адчувае хто‑н. — А мне перад людзьмі сорамна, каб мой сын на казённых харчах вучыўся. Пальчэўскі. Было сорамна, брыдка і балюча да слёз, што ў такі адказны момант [Даміра] не здолеў стрымаць сябе. Асіпенка.
•••
Сорамна сказаць гл. сказаць.
со́рамны, ‑ая, ‑ае.
Які выклікае сорам, які знеслаўляе; ганебны.
со́рга, нескл., н.
Травяністая расліна сямейства злакавых, падобная да проса.
[Іт. sorgo з лац.]
со́ргавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сорга; зроблены, складаецца з сорга. Соргавыя крупы. Соргавы венік.