славяназна́ўства, ‑а,
Сукупнасць навуковых дысцыплін аб мовах, літаратурах, фальклоры, гісторыі, матэрыяльнай і духоўнай культуры славянскіх народаў.
славяназна́ўства, ‑а,
Сукупнасць навуковых дысцыплін аб мовах, літаратурах, фальклоры, гісторыі, матэрыяльнай і духоўнай культуры славянскіх народаў.
славяназна́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да славяназнаўства, славяназнаўцаў.
славяналю́б, ‑а,
Прыхільнік усяго славянскага; славянафіл.
славяналю́бства, ‑а,
Прыхільнасць да ўсяго славянскага.
славянафі́л, ‑а,
Прыхільнік славянафільства.
славянафі́лка, ‑і,
славянафі́льскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да славянафіла, славянафільства.
славянафі́льства, ‑а,
Кансерватыўная грамадска-палітычная плынь сярэдзіны 19 ст., якая ідэалізавала самабытны шлях развіцця Старажытнай Русі, яе патрыярхальнасць, сялянскую абшчыну, праваслаўе і супрацьпастаўляла развіццю заходніх краін.
славянафі́льстваваць, ‑вую, ‑вуеш, ‑вуе;
Быць славянафілам, прытрымлівацца славянафільскіх поглядаў.
славянафо́б, ‑а,
Праціўнік культурнапалітычнага збліжэння са славянскімі народамі і краінамі; ненавіснік славян.