плаксу́н, ‑а, м.
Разм. Той, хто часта плача, плакса. [Стары:] — А вось гэты плаксун, — ён кіўнуў у бок калыскі, — са мной застаўся. «Звязда».
плаксу́ха, ‑і, ДМ ‑сусе, ж.
Разм. Жан. да плаксун.
плаку́н-трава́, ‑ы, ж.
Шматгадовая травяністая расліна, від чальчака, якая выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.
плаку́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае доўгія, звешаныя ўніз галіны (пра некаторыя дрэвы і кусты). Паводкай мост стары падмыты, Бяроз плакучых сумны рад. Купала. Чучаны былі аддзелены ад Сёмкава Гарадка поплавам, праз які перакінута грэбля, абсаджаная плакучымі вербамі. Новікаў. // Які звісае ўніз, апушчаны ўніз (пра галіны такіх дрэў). Мне раптам уяўляецца, што ўсе гэтыя бярозы сталі ў паўабхвата таўшчынёю, голле на іх густое, плакучае... Кулакоўскі.
2. Уст. Тое, што і плаксівы. Пры гасцінцы, у прарытай канаўцы крумкалі жабы, а зверху кідаўся рэдкі плакучы піск кані. Гартны.
пламбава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пламбаваць.
пламбава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пламбаваць.
пламбава́цца, ‑буецца; незак.
Зал. да пламбаваць.
пламбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак., што.
1. Запячатваць што‑н. пломбай (у 1 знач.). Калі пачалі пламбаваць вагоны, на платформе з’явіўся Кузьма Трахімавіч. Корбан.
2. Класці пломбу (у зуб). Пламбаваць зубы.
пламбі́р 1, ‑у, м.
Высокагатунковае марожанае з арэхамі, ягадамі, шакаладам і пад. Толькі аднаго пламбіру на халадзільніку робяць пяць гатункаў. «Беларусь».
[Ад геагр. назвы.]
пламбі́р 2, ‑а, м.
Прыстасаванне для накладвання пломбы (у 1 знач.).