Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

здзяўбці́, ‑бу, ‑беш, ‑бе; здзяўбём, здзеўбяце; пр. здзёўб, здзяўбла, ‑ло; зак., што.

1. Клюючы, з’есці. Кураняты здзяўблі тварог. Куры здзяўблі ячмень.

2. Клюючы, зрабіць ямкі, адтулшы на паверхні чаго‑н.; пакляваць. Здзяўбці агурок нажом.

здзяці́нець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

У паводзінах, разважаннях зрабіцца падобным на дзіця. Некаторыя хацелі адмахнуцца ад [гаворкі пра коней], казалі, што Агей ужо здзяцінеў на старасць і сам не ведае, што пляце. Крапіва. — Дальбог, здзяцінеў стары, з малым біцца надумаўся! — абураецца нявестка Іваніха. Васілевіч.

здзяці́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Тое, што і здзяцінець. Малеча кінулася ад гумна ўцякаць, каб з радасцю пераказаць у хатах, што дзед, мусіць, здзяцініўся. Гарэцкі.