Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

удачары́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго.

Прыняць у сваю сям’ю дзяўчынку на правах роднай дачкі. [Кулік:] — Сваіх дзяцей .. [Абрамава] не мела, дык удачарыла дзяўчынку, Тамару, але лёс малой незавідны... Гурскі.

удачарэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. удачараць — удачарыць.

уда́члівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць удачлівага.

уда́члівы, ‑ая, ‑ае.

Такі, справы якога заўсёды завяршаюцца ўдачай, якому ва ўсім вязе. Удачлівы рыбалоў зноў нёс рыбіну. Рылько. // Паспяховы, удачны. Пан Міханевіч нешта апавядае другому, незнаёмаму мне аб сваім удачлівым паляванні. Бядуля.

уда́чнік, ‑а, м.

Разм. Удачлівы чалавек.

уда́чніца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да удачнік.

уда́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адпавядае неабходным патрабаванням; добры, удалы. Удачны партрэт. □ Кожнай гаспадыні хочацца, каб хлеб, асабліва калі ён са свежага каласка, быў вельмі ўдачны. Арочка.

2. Які паспяхова завяршаецца, які суправаджаецца ўдачай. Удачная паездка. □ Пад кіраўніцтвам [Канстанцінава] патрыёты правялі шмат удачных засад, і слава пра канстанцінаўцаў пракацілася па раёну. Дзенісевіч.

удвае́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. удвойваць — удвоіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. удвойвацца — удвоіцца.

удваі́х, прысл.

Колькасцю ў дзве асобы рознага полу або істоты ніякага роду. Жнуць удваіх, маці з сынам. Мележ. Са мной ідзе мая дачка З партфелем, поўным кніг. Ёй — да званка, мне да гудка, Спяшаемся ўдваіх. А. Александровіч.

удвайне́, прысл.

У двайным памеры; удвая. Так вось ходзім і гутарым мы з Марыяй Макарэвіч, і мне прыемна ўдвайне: і што слаўная яна такая жанчына і што слава ніколечкі яе не сапсавала. Васілевіч. [Саўка:] — З добраю жонкаю гора — паўгора, а радасць удвайне. Гурскі.