Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

удражні́ць, удражню, удражніш, удражніць; зак., каго-што.

Разм.

1. Увесці ў стан злосці, раздражнення; раззлаваць, раздражніць. Удражніць сабаку. □ [Дзядзька Пракоп:] — Бывае, цэлымі гадзінамі цікуе [мядзведзь] за чалавекам у лесе, ходзіць за ім услед, падглядвае, а не зачэпіць. Ну, а калі ўжо ўдражніш, тады трымайся. Ляўданскі.

2. перан. Раздражніць (рану, скуру і пад.).

удру́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да удружыць.

удружы́ць, удружу, удружыш, удружыць; зак., каго-што, каму і без дап.

Аказаць сяброўскую паслугу; узычыць. Расадка тут [у брыгадзе] заўсёды самая лепшая: сабе пасадзяць і другім калгасам удружаць на патрэбу. Кулакоўскі. // Іран. Зрабіць каму‑н. непрыемнасць. [Дзяжа:] Чаму ж «сястры» ды не ўдружыць, На радасць сум не палажыць? Колас. [Высеўка:] — Самі ж вы не захацелі быць у праўленні. [Дзядзька Яўтух:] — Сам. Правільна .. А хто давёў? Хто ўдружыў мне, Апанас Рыгоравіч? Бялевіч.

удру́зг, прысл.

Ушчэнт, па дробныя кускі, часткі.

удрукава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад удрукаваць.

удрукава́цца, ‑куецца; зак.

Змясціцца ў друкаваным выглядзе па паперы. Удрукавацца на адным аркушы. // Паддацца надрукаванню ў пэўныя тэрміны (пра тэксты).

удрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

1. Друкуючы, змясціць на паперы.

2. Запоўніць цалкам друкаваным тэкстам.

удруко́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да удрукавацца.

2. Зал. да удрукоўваць.

удруко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да удрукаваць.