удыга́нне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. удыгаць; падлізванно.
удыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., перад кім.
Разм. Старацца задобрыць каго‑н. ліслівасцю; падлізвацца; паддобрывацца.
уды́х, ‑у, м.
Кожны асобны ўпуск паветра ў лёгкія пры дыханні, які чаргуецца з выдыхам; проціл. выдых. Зрабіць глыбокі ўдых.
удыха́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ўдыху, удыхання. Удыхальныя рухі. // Які служыць, прызначаны для ўдыхання. Удыхальны клапан.
удыха́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. удыхаць — удыхнуць.
2. Тое, што і удых.
удыха́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да удыхаць.
удыха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да удыхнуць.
удыхну́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад удыхнуць.
удыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
1. Набраць у лёгкія паветра пры дыханні. Лена выйшла на веранду, з асалодай удыхнула свежае асенняе паветра. Няхай. [Сусед] узяў антонаўку, пакруціў яе ў руках, удыхнуў пяшчотны пах і зноў паклаў яблык на столік. Васілевіч.
2. перан.; у каго-што. Напоўніць, усяліць, заставіць пранікнуцца чым‑н. Удыхнуць новыя сілы. Удыхнуць надзею. □ [Расія] ўдыхнула ў творчасць Міцкевіча новыя думкі і пачуцці. Лойка.