удачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адпавядае неабходным патрабаванням; добры, удалы. Удачны партрэт. ▪ Кожнай гаспадыні хочацца, каб хлеб, асабліва калі ён са свежага каласка, быў вельмі ўдачны. Арочка.

2. Які паспяхова завяршаецца, які суправаджаецца ўдачай. Удачная паездка. ▪ Пад кіраўніцтвам [Канстанцінава] патрыёты правялі шмат удачных засад, і слава пра канстанцінаўцаў пракацілася па раёну. Дзенісевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)