Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сяміпо́льны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з сяміполлем, заснаваны на сяміполлі. Сяміпольны севазварот.

сяміпудо́вы, ‑ая, ‑ае.

Масай у сем пудоў. [Тарас Іванавіч] скраўся ззаду, наваліўся ўсім сваім сяміпудовым целам на Лабановіча і ўшчаміў яго жалезнымі рукамі. Колас.

сяміразо́вы, ‑ая, ‑ае.

Павялічаны ў сем разоў; памножаны на сем. // Які адбываецца ў сем прыёмаў. Сяміразовая падкормка.

сямірублёвы, ‑ая, ‑ае.

Цаною ў сем рублёў. Сямірублёвы білет.

сямісажнёвы, ‑ая, ‑ае.

Велічынёй або памерамі ў сем сажняў. Сямісажнёвая вежа.

сямісве́чнік, ‑а, м.

Падсвечнік для сямі свечак. Пасярэдзіне пакоя вісеў сямісвечнік. Бядуля.

сямісло́йны, ‑ая, ‑ае.

У сем слаёў. Сяміслойная фанера.

сямісо́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да семсот.

сямістру́нны, ‑ая, ‑ае.

З сямю струнамі.

сяміто́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Машына грузападымальнасцю ў сем тон. Быццам казачны волат, раптам вынырнуў элеватар, і Таня здзівілася, убачыўшы, як да яго пылілі ўжо нагружаныя сямітонкі. Даніленка.