зры́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Разм.
1. Скінуць, зваліць уніз. Як з гнязда, што вецер зрынуў, Разляцеліся ўсе. Ды на фронт. Хто далей, бліжай, Біць нягоднікаў-паноў. Броўка.
2. перан. Сілай пазбавіць улады; скінуць. І чуйна ты [краіна] на варце міру Стаіш, як грозны вартавы, У бездань зрынуўшы куміра. Колас.
зрысава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.
Тое, што і змаляваць.
зрысо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зрысоўваць — зрысаваць.
зрысо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зрысаваць.
зры́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад зрыць.
зрыў, зрыву, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зрываць 1 — сарваць і зрывацца — сарвацца.
2. Няўдача ў чым‑н., правал у якой‑н. справе. Асобныя зрывы ў творчасці беларускіх навелістаў вульгарызатарская крытыка 30‑х гадоў надта перавялічвала. Пшыркоў.
зры́ўкі, ‑аў; адз. няма.
Разм. Абрыўкі, шматкі, кавалкі чаго‑н. Вецер.. перакідаў па платформе падсохлыя і брудныя зрыўкі паперы, недакуркі. Шынклер.
зры́ўшчык, ‑а, м.
Разм. Той, хто зрывае якую‑н. работу, справу. [Рыгорка] замахаў рукамі, залямантаваў на ўвесь голас: — Зрыўшчык работы, падбухторшчык! Дуброўскі. — Я вінаваты перад таварышамі, перад усімі, я, можна сказаць, здрадзіў, зрыўшчыкам стаў, на ўсю роту кляймо такое паклаў... Галавач.
зрыфмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.
Падабраць рыфму (да слова); зарыфмаваць. — Каханнем трэба даражыць, але ж яго трэба і заслужыць, — зрыфмавала.. [Іна] какетліва. Ваданосаў.