самагу́бец, ‑бца, м.
Разм.
1. Тое, што і самагубнік.
2. Той, хто сам чым‑н. шкодзіць свайму здароўю. [Даніла:] — От самагубец! Дзве бутэлькі зараз. Чарнышэвіч.
самагу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
Разм. Жан. да самагубец.
самагу́бны, ‑ая, ‑ае.
Які канчаецца самагубствам. Самагубны ўчынак. // перан. Небяспечны, шкодны для самога сябе. Самагубная тактыка.
самагу́бства, ‑а, н.
Наўмыснае пазбаўленне сябе жыцця. Пакончыць жыццё самагубствам. □ Калі чалавек любіць жыццё, дык што змушае яго на самагубства? Колас. На глебе беспрацоўя і галечы — жудасныя самагубствы, трагедыі, ад якіх ледзянее ў жылах кроў. Таўлай. // Шкода, якую чыніць сам сабе чалавек. [Шыковіч:] — У нашыя з вамі гады і пры нашай камплекцыі многа есці — самагубства. Шамякін. // перан. Банкруцтва, крах чаго‑н. Ажыццяўленне падобнай праграмы (уласнай праграмы аўтараў «credo») было б раўназначна палітычнаму самагубства рускай сацыял-дэмакратыі, раўназначна велізарнай затрымцы і прыніжэнню рускага рабочага руху і рускага рэвалюцыйнага руху. Ленін.
самагу́бца, ‑ы, м.
Разм. Тое, што і самагубец. Цікава тут яшчэ адна акалічнасць: кожны самагубца мае нахіленне да таго ці іншага спосабу самагубства — адны страляюцца, другія вешаюцца, трэція топяцца, кідаюцца пад машыну, труцяцца, рэжуцца брытваю. Колас.
самагу́ды, ‑аў; адз. няма.
Нар.-паэт. У казках — гуслі, якія іграюць самі сабою. / у вобразным ужыв. Спяваюць вятры-самагуды. Колас.
самагу́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які ўтварае гукі ваганнямі свайго цела. Самагучныя музычныя інструменты.
самадапамо́га, ‑і, ДМ ‑мозе, ж.
Першая дапамога, якую аказвае сам сабе пацярпеўшы.
самадастатко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Дастатковы для задавальнення сваіх патрэб.
2. Які валодае самастойным значэннем, значны сам па сабе.