Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыкамандзірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.

Прызначыць часова ў чыё‑н. распараджэнне для выканання службовых абавязкаў. Партызанскі доктар Вежнавец, немалады ўжо чалавек, папрасіў Леўчыка прыкамандзіраваць .. [Галю] да шпіталя. Сабаленка.

прыкамандзіро́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прыкамандзіроўваць.

прыкамандзіро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыкамандзіраваць.

прыкандыба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Прыйсці куды‑н., кандыбаючы, кульгаючы. Прыйшоў Міхал, брыгадзіры, дзед Ігнат прыкандыбаў, дачуўшыся аб такой навіне. Васілевіч.

прыка́нчвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыкончыцца.

2. Зал. да прыканчваць.

прыка́нчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыкончыць.

прыкапа́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыкапаць.

прыкапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Прыкрыць, прысылаць зямлёй. Прыкапаць яблыні. □ Трактар загналі ў гушчар, прыкрыўшы саломай, прыкапалі зямлёй. Шахавец. [Сяргееў:] — Дадому вінтовак не насіце і так скажыце другім. Прыкапалі, запомнілі, у якім месцы, і ўсё. Федасеенка.

2. і чаго. Дакапаць, накапаць у дадатак. Прыкапаць бульбы.

прыкаранёвы, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, расце каля кораня. Прыкаранёвае лісце. Прыкаранёвая частка расліны. Прыкаранёвая зона.

пры́караткі, ‑ая, ‑ае.

Абл. Караткаваты. [Лаўрыновіч] быў у тым самым прыкараткім кажушку, што і раней, і ў тых самых сініх галіфэ. Лобан.