Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чатырохстаро́нні, ‑яя, ‑яе.

Які мае чатыры стараны.

чатырохсто́пны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з чатырох вершаваных стоп. Чатырохстопны ямб.

чатырохстру́нны, ‑ая, ‑ае.

З чатырма струнамі.

чатырохсу́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца чацвёра сутак.

чатырохта́ктавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і чатырохтактны.

чатырохта́ктны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які складаецца з чатырох тактаў; які працягваецца чатыры такты. Чатырохтактная паўза.

2. Такі, у якім рабочы працэс адбываецца за чатыры такты поршня (пра рухавік унутранага згарання). Чатырохтактны рухавік.

чатырохто́мнік, ‑а, м.

Твор або збор твораў у чатырох тамах.

чатырохто́мны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з чатырох тамоў. Чатырохтомнае выданне.

чатырохтыднёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца чатыры тыдні. Чатырохтыднёвы адпачынак. // Прызначаны, разлічаны на чатыры тыдні. Чатырохтыднёвы запас паліва.

2. Узростам у чатыры тыдні.

чатырохчле́нны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з чатырох членаў, частак. Чатырохчленныя сінанімічныя рады.