Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сяміліне́йны, ‑ая, ‑ае.

З кнотам у сем ліній (у 9 знач.) (пра газавую лямпу).

сяміля́мпавы, ‑ая, ‑ае.

З сямю лямпамі (пра радыёпрыёмнік).

сяміме́сны, ‑ая, ‑ае.

Разлічана на сем месцаў. Сямімесная машына.

сяміме́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца сем месяцаў. Сямімесячная хвароба. // Разлічаны на сем месяцаў. Сямімесячныя запасы прадуктаў.

2. Узростам у сем месяцаў. Сямімесячнав дзіця.

сяміметро́вы, ‑ая, ‑ае.

Памерам у сем метраў. Сяміметровая вышка.

сямімі́льны, ‑ая, ‑ае.

Даўжынёй у сем міль. Сямімільная адлегласць.

•••

Сямімільнымі крокамі гл. крок.

сяміпавярхо́вы, ‑ая, ‑ае.

У сем паверхаў. Вуліца гэта была забудавана новымі дамамі, стаялі нават сяміпавярховыя. Чыгрынаў.

сяміпа́льцы, ‑ая, ‑ае.

З сямю пальцамі.

сяміпласто́вы, ‑ая, ‑ае.

У сем пластоў.

сяміпо́лле, ‑я, н.

Сістэма севазвароту з падзелам ворнай зямлі на сем палёў.