спрамяні́ць, ‑мяню, ‑меніш, ‑меніць.
Зак. да спрамяняць.
спрамяня́льнік, ‑а, м.
Спец. Перадатчык светлавой, цеплавой або гукавой энергіі. Рукавы спрамяняльнік.
спрамяня́цца, ‑яецца; незак.
1. Тое, што і выпраменьвацца (у 1 знач.).
2. Зал. да спрамяняць.
спрамяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
Тое, што і выпраменьваць.
спрасава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад спрасаваць.
2. у знач. прым. Які шчыльна злучаны, сціснуты пры дапамозе прасавання. З расчыненых дзвярэй пацягнула насустрач знаёмымі пахамі друкарскай фарбы і спрасаванай паперы. Хадкевіч. // Які зляжаўся, ушчыльніўся. На .. [партызан] з-пад конскіх капытоў падалі кавалкі спрасаванага снегу. Адамчык.
спрасава́цца, ‑суецца; зак.
Шчыльна злучыцца, сціснуцца ў выніку прасавання. // Зляжацца, ушчыльніцца пад цяжарам, ціскам. Сціснутая страшэнным цяжарам зямных пластоў, соль, і калійная і спажыўная, — спрасавалася, сплавілася ў суцэльны, без адзінай трэшчынкі, важкі і цвёрды камень. Чаркасаў.
спрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
Злучыць, сціснуць у шчыльную масу пры дапамозе прасавання. Спрасаваць пілавінне. // Ушчыльніць, сціснуць. Дажджы прыбілі .. [салому], спрасавалі, яна аддзіралася неахвотна, непадатна. Мележ. // Вырабіць прасоўкай. Спрасаваць дэталі з пластмасы.
спрасо́нку, прысл.
Не зусім прачнуўшыся, толькі што прачнуўшыся. Дудок спрасонку ўсё не мог уцяміць, што гэта за жанчына і што яна робіць тут. Лынькоў. Недзе ў кустах спрасонку крыкнула птушка. Даніленка.
спрасо́ння, прысл.
Тое, што і спрасонку. А на світанні яшчэ спрасоння.. [Васіль] пачуў, што зайшоў у хату Язэп, Антосеў бацька. Кулакоўскі. Я кожнай раніцай яшчэ спрасоння Бег на гарадку з ветрам пад руку. Чэрня.
спрасо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. спрасоўваць — спрасаваць і стан паводле знач. дзеясл. спрасоўвацца — спрасавацца.