сліня́ўка, ‑і, ДМ ‑няўцы; Р мн. ‑нявак; ж.
Тое, што і слінючка.
сліп, сліпа, м.
Спец. Збудаванне ў выглядзе нахіленай плоскасці для пад’ёму і спуску суднаў на бераг.
сліўня́к, ‑у, м.
Зараснік сліў. А на завулічных агародах, бо малінаўцы жылі па адзін бок вуліцы, уздоўж усіх платоў густа рос вішняк і сліўняк. Чарнышэвіч.