ры́бін, ‑а.
1. Які мае адносіны да рыбы, належыць ёй. Рыбіна луска. // Які здабываецца з рыбы. Рыбін тлушч.
2. перан. Невыразны, бясколерны, халодны. Рыбіны вочы.
ры́біна, ‑ы, ж.
Адна рыба. На адным стале ляжала рыбіна, якой Хоці дагэтуль ніколі не бачыў. Арабей. На самай глыбейшай яме боўтнула нейкая вялікая рыбіна. Якімовіч.
ры́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
1. Памянш.-ласк. да рыба; невялікая рыба.
2. Разм. Ласкавы зварот, звычайна да дзіцяці, жанчыны. [Валя:] — Як там Верачка бедная, рыбка мая?.. Брыль. [Дамянік:] Ганна! Ганна! Я жартую; Ну, спыніся, не ўцякай! Хоць разочак пацалую... Ганна, рыбка, пачакай! Колас.
рыбнагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Нагляд за захаваннем правіл рыбалоўства; органы, якія ажыццяўляюць гэты нагляд; рыбалоўны нагляд.
рыбнамучны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да рыбнай мукі, служыць для яе прыгатавання.
ры́бнік, ‑а, м.
Спецыяліст па рыбалоўству; работнік рыбных промыслаў. Рыбнікі Каспія.
ры́бніца, ‑ы, ж.
1. Прамысловае рыбалоўнае судна.
2. Разм. Жан. да рыбнік.
ры́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рыбы, уласцівы ёй. Рыбныя запасы. Рыбны пах. // Звязаны са здабычай, продажам, купляй, развядзеннем, апрацоўкай і пад. рыбы. Рыбны рынак. Рыбная гаспадарка. Рыбная прамысловасць. // Прызначаны для рыбы. Рыбная тара. // Прыгатаваны з рыбы. Рыбны суп. Рыбныя катлеты.
2. Багаты рыбай. Рыбнае возера. Рыбнае месца.
рыво́к, рыўка, м.
1. Рэзкі, кароткі рух. Брыгадзір, асядлаўшы буланку, паставіў у стрэмя нагу, спрытным рыўком узняўся і лёгка сеў. Брыль. Нервовымі рыўкамі папраўляла .. [дзяўчына] валасы. Лынькоў. // перан. Спешка, паспешнасць, напружанасць пры выкананні якой‑н. работы. — Не хапайце цераз сілу, працуйце роўна, без рыўкоў, — павучаў нас Федар Рыгоравіч. Рунец. Рывок! Як гэта нязвыкла для Коласа з яго паслядоўнасцю работы над творам. Лужанін. // перан. Скачок у развіцці чаго‑н.
2. У спорце — пад’ём цяжару рэзкім штуршком на сябе.
3. у знач. прысл. рыўко́м. Рэзка, адным рухам. Паравоз рыўком скрануў эшалон з месца і падцягнуў .. платформу [з танкам] да пляцоўкі. Мележ. [Каршукоў] рыўком адчыніў дзверы. Асіпенка.
рыга́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рыгаць.