Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пікі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Зніжацца на вялікай хуткасці і амаль вертыкальна (аб самалёце). Цяжкія самалёты хвалямі наплывалі на ціхае неба горада. Яны рэзка пікіравалі з вышыні і калацілі выбухамі зямлю. Сабаленка.

пікірава́ць, ‑ру́ю, ‑ру́еш, ‑ру́е; незак., што.

Спец. Перасаджваць маладыя расліны пры дапамозе завостранага кіёчка-пікі. Пікіраваць расаду капусты.

[Фр. piquer — калоць.]

пікіро́ўка ​1, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пікірава́ць.

пікіро́ўка ​2, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пікі́равацца.

пікіро́ўшчык, ‑а, м.

Разм. Пікіруючы бамбардзіроўшчык. Над астраўком з’явілася каля двух дзесяткаў нашых пікіроўшчыкаў, якія кідаліся з гары на нябачныя адсюль цэлі. Мележ.

пікі́руючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад пікі́раваць.

2. у знач. прым. Прыстасаваны для бамбакідання з піке ​2. Пікіруючы бамбардзіроўшчык.

3. Дзеепрысл. незак. ад пікі́раваць. Пікіруючы, Вядзенін страляў па варожай калоне з баявых кулямётаў. «Маладосць».

пікні́к, ‑а, м.

Загарадная прагулка кампаніяй з закускай на свежым паветры. Здачу першага экзамена студэнты вырашылі адзначыць невялікім пікніком. Асіпенка.

[Англ. picnic.]

пікно́метр, ‑а, м.

Прылада для вызначэння ўдзельнай вагі вадкасцей і цвёрдых цел невялікага аб’ёму.

[Ад грэч. pyknós — шчыльны і metreō — мераю.]

пі́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Аднакр. да пікаць.

2. Зрабіць спробу сказаць што‑н., запярэчыць чаму‑н. А стараста маўчаў, баяўся слова нікнуць у нашу абарону. Гарэцкі.

піко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пікі ​2. Піковая дама.

пікры́навы, ‑ая, ‑ае.

У выразе: пікрынавая кіслата — выбуховае рэчыва ў форме крышталяў жоўтага колеру.

[Ад грэч. pyktos — горкі.]

піктагра́ма, ‑ы, ж.

Умоўны малюнак на дрэве, кары дрэва, косці, камені ці на метале, які служыў у старажытным пісьме для паведамлення аб важных падзеях.

[Ад лац. pictus — маляўнічы і грэч. gramma — запіс.]