Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зро́ду, прысл.

Разм.

1. (пры дзеяслове з адмоўем). Ніколі, ні разу за ўсё жыццё. — Такой пшаніцы мы і, праўда, зроду не бачылі — буйная, спорная, што золата. Краўчанка.

2. Ад самага нараджэння; здаўна. Зроду глухі.

зро́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зраіць.

зрок, ‑у, м.

1. Адно з пяці знешніх пачуццяў, органам якога з’яўляюцца вочы; здольнасць бачыць. Органы зроку. Сапсаваць зрок. □ У майстэрні цемнавата, а зрок у Абрама ўжо быў прытуплены. Дачка запаліла.. лямпу. Пестрак. Нават вачам стала лягчэй, нібы пяшчота свежага вясенняга цяпла прыбавіла ім зроку. Кулакоўскі.

2. Разм. Погляд, позірк. На ганак са стрэльбаю выйшаў стары. Абвёў цівуноў грозным зрокам. Танк.

•••

Бінакулярны зрок — звычайнае бачанне абодвума вокамі.

Поле зроку гл. поле.

(Як) зрокам абняць гл. абняць.

зро́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зроку (у 1 знач.). Зрокавае ўспрыняцце. Зрокавая памяць. Зрокавы нерв.

зрослапялёсткавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае зрослыя пялёсткі. Зрослапялёсткавая кветка.

2. у знач. наз. зрослапялёсткавыя, ‑ых. Падклас пакрытанасенных двухдольных раслін, у кветках якіх венчыкі маюць больш або менш зрослыя пялёсткі.

зро́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Які зросся з чым‑н. у адно цэлае; злучаны ў адно цэлае ў працэсе росту. Зрослыя пялёсткі. Зрослыя агуркі.

2. Пакрыты расліннасцю; зарослы, парослы.

зро́стак, ‑тка, м.

Утварэнне, якое ўзнікла са зрослых разам частак. Зросткі вапняку.

зро́ўнівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зраўняцца.

2. Зал. да зроўніваць.

зро́ўніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зраўняць.

зро́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зрасіць.