зрок, ‑у, м.

1. Адно з пяці знешніх пачуццяў, органам якога з’яўляюцца вочы; здольнасць бачыць. Органы зроку. Сапсаваць зрок. ▪ У майстэрні цемнавата, а зрок у Абрама ўжо быў прытуплены. Дачка запаліла.. лямпу. Пестрак. Нават вачам стала лягчэй, нібы пяшчота свежага вясенняга цяпла прыбавіла ім зроку. Кулакоўскі.

2. Разм. Погляд, позірк. На ганак са стрэльбаю выйшаў стары. Абвёў цівуноў грозным зрокам. Танк.

•••

Бінакулярны зрок — звычайнае бачанне абодвума вокамі.

Поле зроку гл. поле.

(Як) зрокам абняць гл. абняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)