здзіўля́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер ад здзіўляць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які выклікае здзіўленне; нечаканы, незвычайны. Са здзіўляючай лёгкасцю Ірына магла спакойна круціцца цэлы вечар на танцульках, хоць заўтра трэба было ісці здаваць чарговы залік. Краўчанка.
3. Дзеепрысл. незак. ад здзіўляць.
здзічэ́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які здзічэў, стаў дзікім (у 1 знач.). Здзічэлы сад. □ Здзічэлы конь.. чуйна ўзняў галаву ад вады.. і кінуўся прэч. Караткевіч.
2. перан. Які адвык ад людзей, ад культурных звычак; нелюдзімы. Здзічэлы чалавек.
здзічэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. здзічэць.
здзічэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. Зрабіцца дзікім (у 1 знач.). Кошка здзічэла. □ Наша поле здзічэла зусім — атруцілі слязамі зямлю, ды народ будзе вечна жывым, ён не скорыцца кату, ярму. Машара.
2. перан. Адвыкнуць ад людзей, стаць нелюдзімым. — Трэба ж мне хоць дзень дома пабыць, а то здзічэем там, у лесе, — апраўдвалася Марынка. Сабаленка. // Апусціцца, агрубець. — Калі пратрывае так даўжэй, вернемся да пячорнага жыцця. Здзічэем! — сказаў .. [Ян] са злосцю і накіраваўся да дзвярэй. Пестрак.
здзьму́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Дзьмухаючы, скінуць што‑н., ачысціць ад чаго‑н. Здзьмухаць пыл са стала.
здзьмуха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да здзьмухаць, здзьмухнуць.
здзьму́хванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. здзьмухваць — здзьмухаць.
здзьму́хвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да здзьмухваць.
здзьму́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да здзьмухаць, здзьмухнуць.
здзьму́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што.
Дзьмухнуўшы, скінуць, знесці што‑н., ачысціць ад чаго‑н. Стары бераж[лів]а падняў з зямлі кавалак хлеба, асцярожна здзьмухнуў з яго пылінкі, пясок. Лынькоў. [Лукаш] нахіліўся да агню, узяў вугольчык, здзьмухнуў з яго попел і палажыў у люльку. Пальчэўскі.