го́начны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для гонак. Гоначны аўтамабіль.
гонг, ‑а, м.
Металічны ўдарны музычны інструмент у выглядзе дыска з загнутымі краямі. Ударыць у гоні. // Рукавы сігнал, які падаецца ўдарамі ў металічны дыск, рэйку і пад. Гукі гонга. Пачуць гонг.
[Англ. gong з малайск.]
го́ні, ‑ей; адз. няма.
Вялікая, доўгая ніва. Ад відна араў хлапчына гоні, Ветрам ён усмак надыхаўся сягоння. Зарыцкі. Алена асталася дажынаць гоні ячменю. Чарнышэвіч. // Паэт. Прастор, зямля. Цябе, Беларусь, я шчасліваю бачыў, Як ты расквітнела на гонях сваіх. Броўка. Дзень добры, юная вясна! Дзень добры вам, лясы і гоні! Колас.
го́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. гнаць (у 1–5 знач.).
2. звычайна мн. (го́нкі, ‑нак). Спаборніцтвы ў скорасці язды, бегу, плавання і пад. Аўтамабільныя гонкі. Індывідуальныя гонкі. □ У юнакоў пераможцамі 50‑кіламетровай гонкі сталі мінчане. «Звязда».
•••
Гонка ўзбраення — узмоцненая падрыхтоўка да вайны (у імперыялістычных краінах).
го́нкі, ‑ая, ‑ае.
1. Хуткі, імклівы ў руху. Праз.. лазнякі прасвечвала гонкая плынь ракі. Савіцкі. Вясна з шырокіх даляў Прыслала гонкія вятры. Кляўко. // Які мае лёгкі ход; шпаркі. Гонкія чаўны. □ Паляцела дзяўчына Самалётам гонкім Над шчаслівай краінай, Над роднай старонкай. Купала.
2. Высокі, роўны, выносісты. Гонкія маладыя сосны, як на парадзе, адна ў адну, імчацца насустрач цягніку, ледзь-ледзь гойдаюцца ў верхавінні і знікаюць. Галавач.
го́нта, ‑ы, ДМ ‑нце, ж., зб.
Дахавы матэрыял у форме невялікіх дошчачак, востра саструганых з аднаго боку і з пазам — з другога. [Суседзі] адзін за другім новыя хаты ставілі. І пад гонтай, і пад шыферам. Васілевіч.
[Польск. gont.]
го́нтавы, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для вырабу гонты. Гонтавы матэрыял. // Зроблены з гонты. Гонтавы дах.
го́нціна, ‑ы, ж.
Разм. Адна дошчачка гонты. Змайстраваў сабе [Янка-музыка] скрыпку з гонціны, начапіў драцяныя струны. Брыль.
го́нчы, ‑ая, ‑ае.
Шпаркі ў бегу, прывучаны гнаць звера (пра пароду паляўнічых сабак). Гончы сабака. / у знач. наз. го́нчы, ‑ага, м. І пайшлі аднойчы мы На высокі груд З выжламі і гончымі — Паглядзець на цуд. Глебка.