го́жа,
1. Прысл. да гожы.
2. безас. у знач. вык. Прыгожа, прыемна, прыветна. Усюды так гожа і спевы ліюцца. Гурло. // Варта, трэба. Не гожа так рабіць.
го́жы, ‑ая, ‑ае; гож, ‑а.
1. Прыгожы, слаўны. Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы. Колас.
2. Прыгодны для якіх‑н. мэт. Глядзець — прыгожы, ды не гожы. Прымаўка. // Варты чаго‑н. Не той харош, хто тварам прыгож, а той харош, хто на справу гож. Прыказка.