гоп, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеясловаў гопнуць, гопнуцца і гоцаць, гопацца. Конік з горкі як пабег, Бабка з санак гоп у снег! Колас.
•••
Не кажы гоп, пакуль не пераскочылі гл. казаць.
го́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Падскокваць, з шумам апускацца і падымацца. Гопацца ў сядле.
го́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Шумна скакаць, падскокваць. Спутаныя.. коні цяжка гопалі па аўсе, на хаду хапаючы замашныя мяцёлкі. Васілевіч.
2. З шумам падаць, удараючыся аб што‑н. Сам сабою абломваўся [струхнелы] сук і гопаў у мяккую траву. Гартны.
го́пнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Аднакр. да гопацца.
го́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да гопаць.