Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спла́кацца, сплачуся, сплачашся, сплачацца; зак.

1. Праліць шмат слёз; змучыцца ад плачу. На свежым пяньку хлапчук малы Сплакаўся — усхліпвае ледзьве. Барадулін.

2. Выплакацца. Пакуль не сплачашся, не палягчэе. Паўлаў.

спланава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад спланаваць.

спланава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

1. Скласці план або праект пабудовы. Спланаваць будынак.

2. Размясціць, пабудаваць паводле плана; адвесці месца для размяшчэння чаго‑н. Спланаваць вуліцу. Спланаваць парк.

3. Скласці план якіх‑н. мерапрыемстваў, развіцця чаго‑н.; арганізаваць (справу, работу і пад.) у адпаведнасці з планам. Спланаваць вясеннія работы. □ Прыйшлі яны [партызаны] ў лагер проста Між соснаў, між кронаў дубовых, І там на карце з бяросты Спланавалі свой бой чарговы. Нядзведскі. Цямнела, а .. [Максім] аставаўся ў канторы з Марголіным, каб спланаваць наступны дзень. Грамовіч. // Намеціць па плану; уключыць у план; запланаваць. Спланаваць на лета паездку на ўзмор’е.

сплані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што і без дап.

Планіруючы, зрабіць пасадку. Нарэшце паветраныя падарожнікі асцярожна спланіравалі і апусціліся на зямлю. Гамолка.

сплаў 1, сплаву, м.

Сумесь, злучэнне двух або некалькіх плаўкіх цел (звычайна металаў). Лёгкія сплавы. □ Акрамя адлівак з шэрага чыгуну, на некаторых заводах дарэвалюцыйнай Беларусі было асвоена прымітыўным спосабам ліццё медных сплаваў. «Весці». // перан. Злучэнне розных элементаў, частак і пад. чаго‑н. Мова літоўскіх летапісаў з’яўляецца своеасаблівым сплавам старой кніжнай мовы з элементамі жывой беларускай гаворкі. Шакун. [Паэма М. Танка] «Нарач» — смелая спроба зліць у адным сплаве элементы эпасу, лірыкі, драмы. Бярозкін.

сплаў 2, сплаву, м.

Дзеянне паводле дзеясл. сплаўляць ​2 — сплавіць ​2 (у 1 знач.).

спла́ўка, ‑і, ДМ сплаўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. сплаўляць ​1 — сплавіць ​1 (у 1 знач.).

спла́ўлены 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сплавіць ​1.

спла́ўлены 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сплавіць ​2.

спла́ўліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сплаўляць ​1 — сплавіць ​1.

сплаўля́цца 1, ‑яецца; незак.

1. Незак. да сплавіцца.

2. Зал. да сплаўляць ​1.

сплаўля́цца 2, ‑яецца; незак.

1. Перамяшчацца, адпраўляцца ўплынь па цячэнню ракі. Рэчка запаведная, лес не сплаўляецца, рыбу лавіць забаронена, дык няхай яна сабе цячэ, як хоча. В. Вольскі.

2. Зал. да сплаўляць ​2.

сплаўля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да сплавіць ​1.

сплаўля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да сплавіць ​2.