сярэдня... (
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «сярэдне...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад:
сярэдня... (
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «сярэдне...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад:
сярэдняме́сячны, ‑ая, ‑ае.
Які прыпадае ў сярэднім на месяц; які з’яўляецца сярэдняй велічынёй, што прыпадае на месяц.
сярэдняпо́зні, ‑яя, ‑яе.
Сярэдні па часу выспявання сярод позніх сартоў.
сярэдняра́нні, ‑яя, ‑яе.
Сярэдні па часу выспявання сярод ранніх сартоў.
сярэдняру́скі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сярэдзіны еўрапейскай часткі Расіі.
сярэдняспе́лы, ‑ая, ‑ае.
Сярэдні па тэрміну выспявання.
сярэднясу́тачны, ‑ая, ‑ае.
Які прыпадае ў сярэднім на суткі; які з’яўляецца сярэдняй велічынёй, што прыпадае на суткі.